Сенненскія школьнікі запрасілі сваіх матуль на салодкі стол

Источник материала:  

Сенненскія школьнікі запрасілі сваіх матуль на салодкі стол

Такім чынам вучні 4 “Б” класа СШ №1 г.Сянно павіншавалі сваіх матуль і бабуль з Днём маці.

 Мерапрыемства — “Ты единственная такая, любимая и родная” прайшло ва ўтульнай чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі, якую з радасцю прадаставілі яе супрацоўнікі. Яны, дарэчы, разам з класным кіраўніком Ірынай Вільчынскай, распрацавалі і сцэнарый вечарыны.

Сенненскія школьнікі запрасілі сваіх матуль на салодкі стол

Сенненскія школьнікі запрасілі сваіх матуль на салодкі стол

 Падчас імпрэзы пра маці было сказана шмат добрых пранікнёных слоў. За святочным сталом панавала атмасфера добразычлівасці: хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі, чыталі вершы. Рознага плану забаўляльныя конкурсы, віктарыны, арганізаваныя супрацоўнікамі бібліятэкі, не давалі сумаваць. Яны аб’ядналі разам дарослых і дзяцей, якія з непаддзельным задавальненнем прымалі ў іх удзел.  

Сенненскія школьнікі запрасілі сваіх матуль на салодкі стол
Сенненскія школьнікі запрасілі сваіх матуль на салодкі стол
Сенненскія школьнікі запрасілі сваіх матуль на салодкі стол

 Скончылася мерапрыемства ўручэннем падарункаў ад юных сенненцаў віноўніцам урачыстасці. Святочныя паштоўкі з добрымі словамі ў адрас блізкага чалавека, а таксама папяровыя сардэчкі з выявамі дзіцячых далонек далоні, дзеці прыпаднеслі сваім матулям. “Узнёслы настрой і станоўчыя эмоцыі паспрабуем захаваць да наступнай сустрэчы ў сценах бібліятэкі”, —  ад імя ўсіх бацькоў дзякавала арганізатарам сустрэчы Адэля Едзікарава. 

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

Сенненскія школьнікі запрасілі сваіх матуль на салодкі стол
Сенненскія школьнікі запрасілі сваіх матуль на салодкі стол
Сенненскія школьнікі запрасілі сваіх матуль на салодкі стол

←Шчасце – спяваць

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика