Педагагічны Оскар

Источник материала:  

4 кастрычніка ў Альшанскім сельскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшло раённае свята, прысвечанае Дню настаўніка. На яго прыехалі работнікі ўстаноў адукацыі,
ветэраны, кіраўнікі службаў, прадстаўнікі райвыканкама.
Са слова пра родны край, пра сваю малую радзіму пачалася святочная праграма.

Педагагічны Оскар

Свята праходзіла пад назвай “Педагагічны Оскар”, на якім узнагародзілі лепшых з лепшых работнікаў сістэмы адукацыі.
Ад імя Столінскага раённага Савета дэпутатаў, раённага выканаўчага камітэта настаўнікаў вітаў старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч. Ён адзначыў, што педагогі – гэта майстры сваёй справы, творчыя людзі, якія аддаюць часцінку сябе з дня ў дзень, выхоўваючы вучняў.
Ён уручыў грамату раённага выканаўчага камітэта настаўніцы гісторыі СШ № 2 г. Століна Жанне Іосіфаўне Домніч, падзячны ліст райвыканкама — выхавальніцы Альшанскага ясляў-сада № 1 Галіне Мікалаеўне Мароз, загадчыцы Давыд-Гарадоцкага ясляў-сада Наталлі Юр’еўне Галавач.

Педагагічны Оскар

Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі ўзнагароджаны настаўнік танцаў СШ № 2 г. Століна Іван Лукашавіч Лёгкі, настаўніца хіміі і біялогіі Фядорскай школы Ала Пятроўна Язубец. Граматай Міністэрства адукацыі – настаўніца музыкі СШ № 2 г. Століна Тамара Яўгенаўна Дзенісовіч, настаўніца беларускай мовы Рубельскай СШ Любоў Іосіфаўна Ляшкевіч, настаўніца музыкі Столінскай гімназіі Галіна Аляксееўна Харавец.

Педагагічны Оскар

Павіншавалі педагогаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Мікалаевіч Антановіч, начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Мікалаевіч Вячорка, старшыня Столінскага раённага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Анатоль Капітонавіч Максімовіч. Старшыня Альшанскага сельскага выканаўчага камітэта Віктар Анатольевіч Гапко павіншаваў са святам сваіх аднавяскоўцаў, уручыў граматы і падарункі ад сельвыканкама.
Асаблівыя словы падзякі былі адрасаваны ветэранам педагагічнай працы – кветкі і бурныя апладысменты сталі для іх узнагародай у гэты дзень. А пасля быў сюрпрыз. Маладыя педагогі запрасілі ветэранаў на “Вальс асенняга лісця”.
Вялікая педагагічная сям’я сёлета папоўнілася 33 маладымі спецыялістамі. Іх запрасілі на сцэну, уручылі наказ, якім яны павінны карыстацца ў сваім жыцці і рабоце.

Педагагічны Оскар

А пасля выйшаў Час, ролю якога выканала Святлана Мікалаеўна Каляда. Яна запрасіла даць адказы на пытанні ветэрана педагагічнай працы, былую настаўніцу Вялікамалешаўскай СШ Любоў Дзмітрыеўну Паўловіч. Любоў Дзмітрыеўна вельмі прыгожа, узнёсла гаварыла пра свой творчы шлях, пра педагогаў, якія сталі для яе настаўнікамі, пра работу з дзецьмі і любоў да іх. Ёй уручылі сімвал мудрасці – саву. Далей на сцэну паднялася прадстаўніца сённяшняга пакалення педагогаў, настаўніца СШ № 1 аг. Альшаны Галіна Мікалаеўна Мазоль, якая прыняла сімвал мудрасці. Трэцім прадстаўніком педагагічнай сям’і, які ўвасабляе маладое пакаленне, стала настаўніца замежнай мовы Беражноўскай СШ Іна Барысаўна Бабіч. Яна і атрымала сімвал мудрасці, каб усё пакаленне маладых педагогаў несла яго па жыціі.

Педагагічны Оскар

На працягу свята музычныя нумары дарылі выхаванцы Цэнтра дзіцячай творчасці г. Століна, выхаванцы і выкладчыкі Альшанскай музычнай школы, Веляміцкай СШ, вучні Рамельскай СШ.

Таццяна СЕГЕН
Фота аўтара

←Узнагароджаны ордэнам Маці

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика