У Магілёўскай вобласці з 24 верасня па 23 кастрычніка праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні

Источник материала:  

У Магілёўскай вобласці з 24 верасня па 23 кастрычніка праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні. Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Дама-неўскі. У рамках месячніка будзе прадоўжана добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў, двароў, плошчаў, вуліц, паркаў, зон адпачынку і іншых аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння, месцаў баявой і воінскай славы, тэрыторый арганізацый, незалежна ад формы ўласнасці, будаўнічых пляцовак, тэрыторый каля аўтадарог, ачыстка падвалаў жылых дамоў, рамонт вулічнай дарожнай сеткі, заездаў у двары, ліквідацыя несанкцыянаваных звалак, уцягненне ў гаспадарчы абарот пустуючых, рамонт або знос аварыйных будынкаў і збудаванняў. Прывесці ў парадак уласныя і замацаваныя за арганізацыямі ўсіх форм уласнасці тэрыторыі рэкамендавана да 9 кастрычніка, а добраўпарадкаванне ўласных аб’ектаў і тэрыторый патрэбна завяршыць да 23 кастрычніка.

←Без суперкомбайна, но с Афанасьевой. Как заводской район Сельмаш отмечает свой профессиональный праздник

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика