Беглі, кідалі, скакалі
На спартыўных пляцоўках гімназіі прайшлі раённыя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда” для навучэнцаў 5-6 класаў, якія ўваходзяць у праграму ХХХІ раённай спартакіяды школьнікаў.
Прадстаўнікам 24 школ, якія прынялі ўдзел у спартыўным мерапрыемстве, давялося змагацца ў чатырох дысцыплінах: бегу на 60 метраў, а таксама 800 метраў для хлопчыкаў і 500 метраў для дзяўчынак, скачках у даўжыню з разбегу і кіданні мяча з месца.
Прызёры спаборніцтваў вызначаліся ў дзвюх падгрупах, па 12 прэтэндэнтаў на прызавыя месцы ў кожнай.
Па суме набраных ачкоў І месца занялі каманды гімназіі і Галубіцкай школы, ІІ месца – Ляскавіцкай і Чалюшчавіцкай школ, ІІІ – Капаткевіцкай школы і Грабаўскага сада-школы.
Па выніках асабістых залікаў юных лёгкаатлетаў была ўкамплектавана каманда для ўдзелу ў абласным этапе “Шкаліяды”. У яе склад увайшлі Марат Кавальчук (СШ № 1), Дзмітрый Дубік (СШ № 2), Юлія Жаўнярчук і Сцяпан Герасіменка (гімназія), Аліна Аліферава (Ляскавіцкая школа), Максім Стракач (Бабуніцкая школа), Алена Цалка (Мышанская школа), Аліна Рэвуцкая (Кашэвіцкі сад-школа).
Сярод каманд сваёй падгрупы наша зборная заняла ІІ месца.
Алена БРУЦКАЯ.