Выстава “Гартаючы старонкі буквара” арганізавана для асінаўшчызненскіх вучняў
Наведваючы выставу, школьнікі мелі магчымасць убачыць буквары розных гадоў выдання, розных аўтараў, на рускай і на беларускай мовах.
Навучэнцы ІІІ-ІV класаў прынялі ўдзел у гістарычнай панараме “Гісторыя стварэння і развіцця беларускага “Буквара”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, што ў гэтым годзе самы старажытны ў свеце буквар святкуе свой юбілей. 400 гадоў таму падручнік пад такой назвай першымі ў свеце надрукавалі беларусы. Праўда, даказалі гэта нядаўна. Усяго ў свеце захавалася два экзэмпляры буквара. Адзін знаходзіцца ў Лондане, другі, няпоўны, - у Капенгагене, у Каралеўскай бібліятэцы.
Дарэчы, калі вы яшчэ не ведаеце - у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі святочным момантам стала адкрыццё галоўнага сімвала юбілейных падзей – двухметровага аб’ёмнага “Буквара”.
Н. ПАРЖОН, настаўнік пачатковых класаў ДУА “ВПК Асінаўшчызненскі яслі-сад - пачатковая школа”.