Дзень ведаў у гімназіі

На сваю малую радзіму, у родную навучальную установу ў гэты дзень завіталі былыя выпускнікі гімназіі старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў і першы намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранкамітэта Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр Ігар Буткевіч. Для Ігара Яўгенавіча была праведзена экскурсія ў музеі гімназіі.
Сёлета першы званок празвінеў для 112 першакласнікаў гімназіі. Павіншавалі пачаткоўцаў і выпускнікоў, настаўнікаў і бацькоў дырэктар установы Ірына Дурэйка, яе намеснік Алена Руткоўская, ганаровы госць Андрэй Гаеў. Старшыня райвыканкама Генадзь Харужык падарыў сертыфікат для набыцця абсталявання і тэхнікі новага камп’ютарнага класа.
Ала КЛЕМЯНОК.
Фота аўтара.