Вучыць і вучыцца

Источник материала:  

Вучыць  і вучыцца

Валерыя Атаман, выхавальніца падоўжанага дня ў Ляскавіцкай школе,  сёлета скончыла Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж па спецыяльнасці “Настаўнік нямецкай мовы”. Наперадзе ў дзяўчыны цікавы лёс, пазнавальныя прыгоды і новыя знаёмствы, а пакуль з ёй знаёмімся мы.

– Я мясцовая, нарадзілася і скончыла сярэднюю школу ў Ляскавічах. З-за гэтага 99% праблем, якія тычацца пошуку жылля ці пытання “як дабрацца да бацькоў”, зніклі. Пакуль размеркавана не па спецыяльнасці, а настаўнікам на групу падоўжанага дня.  Чаму? У школе больш гадзін англійскай мовы, а што тычыцца нямецкай – выкладчыкаў хапае. І пра гэта я ведала. Канечне, хацелася працаваць па спецыяльнасці, але вакансіі ёсць у Камаровічах і яшчэ ў нейкіх школах.

Мовы яшчэ ў дзяцінстве мне добра даваліся. Прымала ўдзел у алімпіядах па беларускай мове, грамадазнаўстве, з нямецкай мовай прымала ўдзел у конкурсе “Мастацтва гаварыць” у Гомелі два гады запар.

Планую павышаць квалі-фікацыю, завочна па той жа спецыяльнасці буду вучыцца ў Мазыры. Інтэрнэт у большасці дапамагае – шмат відэаролікаў прысвечана як гутарковай практыцы, так і граматыцы, праглядаю фільмы, чытаю прафесійную літаратуру.

Настаўнікаў віншую з пачаткам навучальнага года, жадаю ім здароўя, шчасця і каб на занятках была заўсёды дысцыпліна.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

←До 28 градусов тепла и без осадков будет в Беларуси 2 сентября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика