Сёлета ўпершыню быў аб’яўлены раённы конкурс на лепшую кампазіцыю з саломы. Праводзіцца ён да свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018”.
Ідэйнымі стваральнікамі саламянай прыгажосці сталі прафсаюзныя арганізацыі сельгасгаспадарак Століншчыны.
Камісія ў скла-дзе намесніка начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васіля Літвінкевіча, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандра Лузая, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіла Карплюка і галоўнага рэдактара “Навін Палесся” Алены Клімушка ўвачавідкі агледзелі ўсе кампазіцыі і вызначылі пераможцаў.
1-е месца – КСУП “Беражное” (фота на старонцы № 17); 2-е месца – КСУП “Рубельскі” і 3-е – КУВП “Манькавічы”.
Ушанаванне ўсіх удзельнікаў адбудзецца 26 жніўня на свяце ў Асавой.

КСУП «Рубельскі»

КСУП «Струга»

КСУП «Варані»

ААТ «Лядзецкі»

КСУП «Рухчанскі»

КСУП «Дубайскі»

КУВП «Манькавічы»

ААТ «Церабяжоў-Агра»

КСУП «АграГлінка»

СВК «Фядорскі»

ААТ «Кароцічы»

КСУП «Прыгарынскі-2012»

ААТ «Церабяжоў-Агра»

ААТ «Палесе АВМ»

ААТ «Палесская ніва»

КСУП «Прыпяць-2009»

ААТ «Новая Прыпяць»
Фота Алены КЛІМУШКА і Аляксандра НІКІФАРЭНКІ