Месячнік па добраўпарадкаванні аб’яўлены ў Глускім раёне

Источник материала:  

Месячнік па добраўпарадкаванні аб’яўлены ў Глускім раёне. Ён пачаўся 20 жніўня і прадоўжыцца да 20 верасня, адпаведнае распараджэнне прынята раённым выканаўчым камітэтам. У гэты час асабліва пільную ўвагу патрэбна ўдзяліць навядзенню парадку і чысціні, добраўпарадкаванню і азеляненню тэрыторый населеных пунктаў, двароў, вуліц і паркаў, іншых грамадскіх месцаў, зон адпачынку, аб’ектаў сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння, вакол помнікаў і воінскіх пахаванняў. Будуць праводзіцца работы па рамонце вулічна-дарожнай сеткі, узнаўляцца парушаныя аб’екты добраўпарадкавання. Кіраўнікі і працоўныя калектывы павінны паклапаціцца пра чысціню і парадак не толькі на сваіх вытворчых тэрыторыях, але і на тых, што прылягаюць да прадпрыемстваў, прычым незалежна ад формы ўласнасці. Свой унёсак у агульную справу закліканы зрабіць і гаспадары прыватных домаўладанняў, у тым ліку пенсіянеры. А яшчэ — работы па добраўпарадкаванні павінны весціся незалежна ад месца размяшчэння аб’екта, вытворчасці, тэрыторыі, двара, дома: будзь гэта ў аграгарадку або ў маланаселенай вёсцы, у цэнтры Глуска або на яго ўскраіннай вуліцы ці ў завулку. Парадак патрэбен усюды, дзе жывуць і працуюць людзі.

←С 20 августа по 19 сентября на Могилевщине объявлен месячник по наведению порядка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика