Петрыкаўскі цэнтр творчасці – прызёр абласнога конкурсу
У мінулую пятніцу ў Гомелі адбылося ўшанаванне пераможцаў і прызёраў абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Гомельскай вобласці па выніках работы ў 2017 годзе.
Ва ўрачыстасці прыняў удзел намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Прывалаў.
Агляд-конкурс праводзіўся ў 11 намінацыях, на разгляд журы было прадстаўлена 115 інфармацыйных матэрыялаў удзельнікаў.
Сярод прадпрыемстваў прамысловасці перамогу святкаваў калектыў ААТ “СветлагорскХімвалакно”. ААТ “Гомельбудматэрыялы” выйшла пераможцам сярод арганізацый будаўніцтва, КСУП “Агракамбінат “Новы шлях” (Добрушскі раён) – сярод сельгасарганізацый, філіял “Аўтобусны парк № 1” ААТ “Гомельаблаўтатранс” – сярод арганізацый транспарту і сувязі.
У намінацыі прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі на першае месца выйшаў калектыў КЖУП “Мазырскі райжылкамгас”, сярод арганізацый гандлю і бытавога абслугоўвання – КГУП “Гандальсервіс”.
Гомельская гарадская клінічная бальніца № 2 адзначана як пераможца агляду-конкурсу сярод арганізацый аховы здароўя, Мазырскі дзяржпедуніверсітэт імя Івана Шамякіна – сярод ВНУ вобласці, Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж – сярод ПТВ і ССНУ, Гомельскі палаца-паркавы ансамбль – сярод арганізацый у галіне культуры.
Мазырскі дзяржаўны абласны ліцэй атрымаў перамогу сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а трэцяе месца ў гэтай намінацыі заняў Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Дырэктару ўстановы На-дзеі Слабадзянюк Уладзімір Прывалаў уручыў дыплом прызёра.
Шэраг канкурсантаў за высокі ўзровень арганізацыі ідэалагічнай работы быў адзначаны лістамі падзякі аблвыканкама.
У. ЕСІПАЎ.
Фота аўтара.