Госці завіталі ў Смаргонскі СПЦ
З падарункамі прыехала сюды і дырэктар раённага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” Наталля Лабейка. Усе 12 выхаванцаў атрымалі бейсболкі. Наталля Чаславаўна адзначыла, што заўсёды з задавальненнем наведвае СПЦ, бо тут пануе атмасфера радасці, дабрыні, весялосці. Яна пажадала хлопчыкам і дзяўчынкам добрага адпачынку, цікавых падзей у жыцці.
Дзеці паказалі інсцэніроўку казкі “Рэпкана сучасны лад”. У праграме свята былі вершы, загадкі, танцавальныя нумары. З кампазіцыяй на тэму вайны і міру выступілі выхаванцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. А закончылася святочная праграма на падворку будынка сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Тут хлопчыкі і дзяўчынкі малявалі на асфальце кветкі, сонца, смешных чалавечкаў.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.