Суботнік прайшоў у Давыд-Гарадку

Источник материала:  

Суботнік прайшоў у Давыд-Гарадку
У мінулую суботу ў Давыд-Гарадку прайшоў суботнік, на які выйшлі калектывы амаль усіх гарадскіх арганізацый. Вясна выдалася надта імклівая. Марозны сакавік рэзка змяніўся спякотным красавіком. Аб чым сведчаць пабітыя тэмпературныя рэкорды аж за 34 гады.

Таму і спяшаюцца гарадчукі хутчэй прывесці ў парадак свой горад. У  мінулыСуботнік прайшоў у Давыд-Гарадку
м годзе тут праводзіліся абласныя дажынкі, пасля якіх у падарунак гораду засталіся неймавернай прыгажосці клумбы.

Адну з іх узнаўляў калектыў Давыд-Гарадоцкага выканаўчага камітэта, перад будынкам якога яна знаходзіцца.Суботнік прайшоў у Давыд-Гарадку
 

Вучні сярэдняй школы № 1 разам з намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Віктарам Мікалаевічам Матусевічам і настаўнікам рускай мовы і літаратуры Святланай Мікалаеўнай Сыса садзілі ў гарадскім скверы кветкі розных гатункаў. Таксама вучні гэтай школы прыбіралі помнік загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне.Суботнік прайшоў у Давыд-Гарадку
 

Зараз праходзіць дабрачынная акцыя “Тыдзень лесу-2018”. Бярозкі і клёны былі дастаўлены і ў дзіцячы яслі-садок № 2 “Жар-Птушка”. Але не толькі калектыў садзіў дрэўцы. Як расказала загадчык садка Ірына Аляксандраўна Місюра, маленькія выхаванцы былі ў захапленні ад работы і з задавальненнем закопвалі саджанцы.

А вось вучні сярэдняй школы № 2 былі заняты пасадкай саджанцаў дрэў на вуліцы Азёрнай (насупраць аўтавакзала) і ў скверы на вуліцы Кастрычніцкай. Садзілі бярозы і клёны, які прадаставіў Давыд-Гарадоцкі ўчастак КУШВП “Столінская ЖКГ”.Суботнік прайшоў у Давыд-Гарадку

У гэтым годзе працаваў атрад валанцёраў. Як дадала педагог-арганізатар і сакратар пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Наталля Уладзіміраўна Казакевіч, вучні, занятыя пасадкай дрэў, уваходзяць у атрад “GREEN – ДГ” (зялёны Давыд-Гарадок).  А вучні 5-6 класаў займаліся ўборкай прышкольнай тэрыторыі.

Таксама ў навядзенні парадку прынялі ўдзел калектывы Давыд-Гарадоцкага філіяла Столінскай ЦРБ, Дома культуры, бібліятэкі, выратавальнай станцыі, хлебазавода, ДГЭМЗа, аддзяленняў сувязі, ДЮСШ, музычнай школы, дзіцячага садка № 1, Давыд-Гарадоцкага ўчастка КУШВП “Столінская ЖКГ”. Старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Вячаслаў Васільевіч Стаднік выказаў падзяку ўсім, бо толькі дзякуючы агульным намаганням можна зрабіць прыгожым горад.

 

Ганна МЕЛЬНІК

Фота

Аўтара

 

←Количество камер фотофиксации на дорогах Беларуси планируется удвоить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика