Тыдзень лесу-2018: На Століншчыне акцыя працягваецца

Источник материала:  

 

Тыдзень лесу-2018:  На Століншчыне акцыя працягваецца
У раёне працягваецца добраахвотная акцыя “Тыдзень-лесу-2018”. Сёлета яна прысвечана Году малой радзімы і аднаўленню лясоў, якія пашкоджаны ў выніку масавага распаўсюджання насякомых-шкоднікаў у мінулым годзе.

Па традыцыі актыўны ўдзел у акцыі прынялі дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Століншчыны. У квартале 275 Столінскага лясніцтва дэпутаты цэлы дзень высаджвалі таполі. Неўзабаве ва ўрочышчы Кохна, а гэта першы лясны масіў на выездзе са Століна ў бок Пінска, стройнымі радкамі былі высаджаны саджанцы дрэў лісцёвай пароды.Тыдзень лесу-2018:  На Століншчыне акцыя працягваецца

У ходзе акцыі ва ўсіх лясніцтвах раёна вядзецца не толькі пасадка хвойных і лісцёвых дрэў, а і праводзіцца добраўпарадкаванне месц адпачынку, ачыстка ад смецця ляснога фонду ўздоўж аўтамабільных дарог,

Акцыя “Тыдзень лесу-2018” у раёне працягваецца, у ёй прымае ўдзел насельніцтва прылягаючых да лесу вёсак.

Сяргей КОЛБ,

намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ “Столінскі лясгас”

Фота Фёдара ШУМКО

←Суботнік прайшоў у Давыд-Гарадку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика