Ад Альгерда да Юр'евай горкі. Гарадскія феномены Віцебска сабралі ў "алфавіт"

Источник материала:  
02.12.2015 14:45 — Новости Общества

У горадзе на Дзвіне стварылі каталог мясцовых феноменаў - «Віцебскі алфавіт». Кожнай з 32-х літар беларускай азбукі адпавядае пэўная гарадская адметнасць. Шукаць феномены арганізатарам праекта актыўна дапамагалі гараджане.


Фота: Ігар Мацьвееў

«Мы завяршылі асноўную частку праекта «Віцебскі алфавіт». Увосень гараджане даслалі нам амаль 250 гарадскіх феноменаў (помнікаў, аб'ектаў тапанімікі, імён знакамітых землякоў, важных падзей з гісторыі і г.д.) у парадку па літарах беларускага алфавіта. Прапановы мелі вельмі розны характар, часам на мяжы фарса. Найбольш вартыя з іх адабрала журы. У яго склад увайшлі вядомыя віцебскія гісторыкі, краяўзнаўцы, мастакі - Мікалай Півавар, Людміла Хмяльніцкая, Вольга Давідоўская, Святлана Баранкоўская, Дзяніс Юрчак і іншыя.

У выніковы каталог трапілі самыя моцныя вобразы, якія даслала найбольшая колькасць жыхароў і станоўча ацаніла журы. Часцей за ўсё выбар першых і другіх супадаў. Сярод адназначных фаварытаў - князь Альгерд, Васіль Быкаў, Віцьба, Дзвіна, віцебскія замкі, IFMC, тэатр «Лялька», Юдэль Пэн, ратуша, трамвай, УНОВІС, Марк Шагал", — распавёў TUT.BY адзін з арганізатараў праекта Раман Воранаў.

Поўны спіс феноменаў з тлумачэннямі ад спецыялістаў можна убачыць у электронным зборніку па гэтай спасылцы. Над электронным каталогам працавалі дызайнер Ігар Юхневіч, фатограф Аляксандра Гарлачова-Русалоўская.

Арганізатары спадзяюцца, што з цягам часу атрымаецца зрабіць папяровы варыянт каталога. Яго можна было б выкарыстоўваць у тырыстычнай сферы.

Прэзентацыя праекта «Віцебскі алфавіт» пройдзе заўтра, 3 снежня, у «Арт-прасторы «Талстога, 7». Пачатак а 17-й гадзіне. Уваход вольны. Тэлефон для даведак: +375 (25) 913−38−76.

←Гомелю катастрофически не хватает деревьев. Прокуратура посмотрела, где, и выяснила, почему

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика