"Мова TUT" запрашае на сустрэчу 28 студзеня. Тэма - беларуская шляхта і шляхетнасць

Источник материала:  
27.01.2015 10:55 — Новости Общества
Фото с сайта budzma.org
Беларускі партал TUT.BY, Галерэя TUT.BY і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт запрашаюць на чарговую сустрэчу клуба "Мова TUT". Тэма сустрэчы - беларуская шляхта і шляхетнасць у сённяшнім дні.

Моўныя асновы на тэму і крыху гісторыі распавядзе кандыдат гістарычных навук, выкладчык кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу Віталь Макарэвіч, а вось мастацкую частку занятку бярэ на сябе мастацтвазнаўца, супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея  Аляксандр Ярашэвіч. Мы пабачым патрэты беларускай шляхты, выявы шляхетнага побыту і дазнаемся пра асаблівасці выяўленчага мастацтва, звязанага са славутымі продкамі.

"Мова TUT" запрашае наведнікаў і на шляхецкія забавы. Арганізатар рэгулярных сустрэчаў па настольных гульнях Яраслаў Ліхачэўскі запрашае да знаёмства з гульнямі "Паўстанцы", "Разам" і "1514". Сумна ня будзе!

Увага! Мы пакуль не актыўна запрашаем бацькоў з дзеткамі, бо шукаем новага партнёра, які б узяў на сябе дзіцячыя клопаты. Аднак калі па звычцы вы прыйдзеце з малымі, ён будзе забяспечаны наглядам дарослых.

Дадатковыя пытанні што да клуба кіруйце на адрас mova@tutby.com.

←Жизнь молодых педагогов в глубинке. Конкурс "Летописец": ностальгия по фольклорной практике

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика