У Пінску адзначаць сотыя ўгодкі кардынала Свёнтка

Источник материала:  
22.10.2014 09:52 — Новости Общества
Фото: Медиа-Полесье
25 кастрычніка ў пінскай катэдры Небаўзняцця Святой Дзевы Марыі адбудуцца ўрачыстасці з нагоды святкавання 100-й гадавіны народзінаў кардынала Казіміра Свёнтка. У гэты дзень пройдзе Святая Імша з удзелам каталіцкіх беларускіх і польскіх біскупаў і святароў. У святкаванні прымуць удзел і шматлікія паломнікі, якія прыбудуць у Пінск з усёй Беларусі.

Казімір Свёнтак - адзіны кардынал у гісторыі незалежнай Беларусі. Нарадзіўся 21 кастрычніка ў 1914 годзе ў Эстоніі. У 1930 годзе служыў святаром ў Пружанах. У 1941 годзе быў арыштаваны саветамі і асуджаны да смерці. Аднак, немцы, якія неўзабаве акупавалі Беларусь, вызвалілі яго з брэсцкай турмы. У 1944 годзе савецкая ўлада ізноў арыштавала Казіміра Свёнтка і на гэты раз ён атрымаў прысуд – 10 год лагераў у Сібіры. Пасля вызвалення стаў святаром ў Пінску. У 1991 годзе Казімір Свёнтак стаў мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. А, ў 1994 годзе рымскі Папа Ян Павел ІІ надаў яму сан кардынала. Памёр кардынал Свёнтак у 2011 годзе.
←Где и чему обучают безработных минчан

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика