Страсці па кабану
Пытанне Пётр падняў даволі надзённае. Сапраўды, у мінулым годзе, каб абараніць ад АЧС (афрыканская чума свіней) свінагадоўчыя комплексы, была праведзена пры-
мусовая акцыя: у пяцікіламетровай зоне вакол іх ліквідавалі ўсіх начыста свіней у падсобных гаспадарках насельніцтва. Гэта быў, вядома, адчувальны ўдар, хаця ўрон дзяржава і кампенсавала.
Аляксандр Маркевіч, дырэктар КУП СГП «Гара-
дзец» Шаркаўшчынскага раёна, дзе ёсць якраз вялікі свінагадоўчы комплекс, паведаміў, што ўсталяванне пяцікіламетровай зоны вакол яго паўплывала нават на змяншэнне рабочай сілы ў гаспадарцы.
— Людзі гадавалі свіней з разлікам на іх продаж. Бралі крэдыты, маючы намер расплаціцца з даходу ад падсобнай гаспадаркі. Калі ж яе звялі, то і плаціць не стала чым. Некаторыя спецыялісты, і даволі неблагія, падаліся на заробкі ў іншыя мясціны. Мы ніколі не адчувалі недахопу механізатараў, а зараз ёсць праблема.
Але ж ад свіней пазбаўляліся не толькі ў пяцікіламетровай зоне. Ліквідавалі іх і ў вёсках, дзе ўзнікалі хоць невялікія астраўкі АЧС.
Першы намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Машэра расказаў, што праведзена вялікая работа, дзякуючы якой удалося захаваць грамадскае пагалоўе свіней. А вось у падсобных гаспадарках рызыка ўзнікнення АЧС застаецца. І гэта ў большасці выпадкаў здараецца ў першую чаргу ад неасцярожнасці самога насельніцтва.
— У Віцебскай вобласці як пачалося летась? — нагадаў ён. — Пакуль ў лесе нічога не было, не было і АЧС. А як толькі пайшлі ягады, грыбы — з’явілася і афрыканская чума. Атрымліваецца ўсё проста: вірусная інфекцыя перадаецца кантактным шляхам. У хворага дзікага кабана цячэ сліна і трапляе на знешняе асяроддзе, на тую ж сцяжынку, па якой ходзяць і людзі. І чалавек, нічога не падазраючы, прыносіць з лесу на сваіх ботах вірус, а затым заражае ім сваіх свіней.
— Якое ж выйсце? Не хадзіць у лес?
— Сапраўды, найлепш устрымацца. А калі ўжо пабываў там, то змяні і прадэзынфіцыруй абутак. Патрэбна самая жорсткая прафілактыка! У той жа вясковай краме перад уваходам абавязкова павінна ляжаць дэзынфіцыруючая падушка.
Вядома, у такой сітуацыі шмат чаго залежыць ад спрытнасці мясцовых органаў улады. І ў першую чаргу — дэпутатаў сельскіх Саветаў, старэйшын. Каму, як не ім, вядома, хто часта наведваецца ў лес і якія прымае меры перасцярогі. Ды і самі жыхары не павінны стаяць ўбаку. Адзін чалавек сваім неабдуманым крокам можа «пакараць» усю вёску. Мо, ён і не мае сваёй падсобнай гаспадаркі, а заглянуў па дарозе з лесу да суседа пахваліцца здабыткам, а заадно «ўзнагародзіў» АЧС. Вядома, калі выяўлены хоць адзін выпадак інфекцыі, то ідзе пад нож усё свіное пагалоўе вёскі.
— Увогуле, АЧС — малавывучаная хвароба, але поўнасцю даказана, што дзік — прамая крыніца небяспечнай інфекцыі, — падвёў вынік Уладзімір Машэра.—Таму дзікіх свіней трэба вынішчыць максімальна. Альтэрнатывы няма: або дзікі, або прыватнае і грамадскае пагалоўе свіней!
Старшыня Глыбоцкай раён-
най арганізацыйнай структуры таварыства паляўнічых і рыбаловаў Анатоль Козел паведаміў, што паляванне на дзікоў вядзецца ва ўзмоцненым рэжыме: адны людзі ноччу адпачываюць, другія выходзяць у дазор. І гэтак — па чарзе. Асноўная нагрузка кладзецца на штатных работнікаў, егераў. Прымяняюцца пераносныя вышкі, спецыяльная зброя з аптычным прыцэлам і прыборам начнога бачання. Дапамагаюць і радавыя члены таварыства. Іх амаль чатыры сотні чалавек.
Але, як агаварыўся Анатоль Козел, гэта справа добраахвотная, і нікога прымусіць ён не можа, бо ў людзей жа ёсць і работа, а як працаваць пасля бяссоннай ночы. Таму выказваюць жаданне, напрыклад, тыя паляўнічыя, якія хочуць выпрабаваць навейшую зброю і маюць спартыўны інтарэс.
Хаця ёсць тут і другі бок медаля. Да снежня мінулага года можна было браць ліцэнзію-дазвол на адстрэл дзіка. Каштавала яна даволі танна: ад 150 да 400 тысяч рублёў, у залежнасці ад узросту жывёліны. Фактычна паляўнічы мог забяспечыць сябе і сям’ю танным мясам на некалькі месяцаў. Пачынаючы са снежня ўсе дабытыя дзікі падлягаюць утылізацыі. Непасрэдна таварыству з бюджэту выплачваецца кошт дзіка, пуцёўка, кампенсацыя за гаручае. Набягае дзесьці ў сярэднім каля паўмільёна рублёў.
Няўжо нельга таго ж самага дзіка паляўнічаму забраць сабе, калі жывёліна здаровая? Аказваецца, каб зрабіць аналіз на АЧС, дзіка трэба везці ажно ў Віцебск. І каштуе гэты аналіз паўтара мільёна рублёў. Як кажуць, аўчынка вырабу не варта. А чаму б не рабіць гэты аналіз бясплатна, як, згодна інфармацыі Анатоля Козела, паступаюць нашы суседзі-прыбалты. Там пасля аналізу на АЧС паляўнічы можа ўзяць сабе здабычу, а калі адмаўляецца, то яму выплачваецца адпаведнае ўзнагароджанне.
Летась у раённай гаспадарцы БТПР налічвалася 350 дзікоў, вясной іх было 40, а цяпер і наогул засталося 11. Аднак з кожным днём іх усё цяжэй здабываць. Нярэдка пасля бяссонных начных засад паляўнічыя вяртаюцца з пустымі рукамі.
У цэлым па Віцебскай абласной гаспадарцы БТПР, згодна інфармацыі яе старшыні Паўла Жылінскага, на сённяшні дзень засталося 374 дзікі. Але ж ёсць і іншыя паляўнічыя гаспадаркі. І гэта лічба куды большая. Прычым можа «вагацца» плюс-мінус 20 працэнтаў. Справа ў тым, што дзікія свінні мігрыруюць у нашу краіну і з Расіі, і з Прыбалтыкі. Жывёла межаў не прызнае, і таму супакойвацца нельга: ні паляўнічым, ні гаспадарам прыватных сядзіб, ні ўладальнікам свінагадоўчых комплексаў.
Дарэчы, у навядзенні парадку з пагалоўем свіней цікавы вопыт Даніі. Там амаль дачыста ліквідавалі дзікоў, пакінуўшы іх толькі ў невялікіх лясах, якія агарадзілі. Затое статак дамашніх свіней налічвае ў такой маленькай краіне ажно 38 мільёнаў! І ніякіх АЧС там не ведаюць.
Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»
АЧС границ не признает
ТРИ новых очага АЧС выявлены в Калужской области. Число зарегистрированных там случаев увеличилось до семи. Заболевания животных обнаружили в Спас-Деменском, Куйбышевском и Жуковском районах.
«Проводится подворный обход населенных пунктов первой угрожаемой зоны Жуковского и Куйбышевского районов, ведется переучет свинопоголовья, под подпись вручаются требования о запрете убоя, ввоза, вывоза, ввода, вывода, реализации (иного отчуждения) свиней и продуктов свиноводства», — говорится в сообщении областного комитета по ветеринарии.
По данным комитета, в зону карантина, в которой производится поголовный убой свиней, может попасть и свиноводческое хозяйство. Границы зоны будут известны после подписания губернатором региона специального постановления.
Первый очаг заражения АЧС был обнаружен в Калужской области в лесу, где 13 июня грибники обнаружили трупы восьми детенышей кабана и одного годовалого животного. На следующий день лабораторные исследования подтвердили, что животные умерли от АЧС. 19 июня вирус был выявлен на частном подворье в деревне Ключи, этот очаг заражения АЧС стал вторым. Позже третий и четвертый очаги были найдены среди диких кабанов в Жуковском районе.
Похожее положение и в Псковской области, где из-за угрозы эпидемии частным хозяйствам рекомендовано уничтожить всех свиней. По словам начальника областного госуправления сельского хозяйства, ветеринарии и государственного технического надзора Николая Романова, ситуация с АЧС во многом вызвана миграцией кабанов из соседней Новгородской области и Беларуси.
Романов отметил, что частным подворьям предложено заменить свиней другим скотом. Временно исполняющий обязанности губернатора Андрей Турчак распорядился централизованно организовать кормовую базу для замещающего поголовья. «Население никак не должно почувствовать эту замену», — подчеркнул Андрей Турчак.
На проведение противоэпизоотических мероприятий по ликвидации очагов инфекции и профилактику из областного бюджета выделено 18,2 млн. рублей. В ближайшее время специалисты приступят к уничтожению диких кабанов.
«СГ» — по данным интернет-источников