Старшыня сказаў: «У ДОБРЫ ШЛЯХ!»
— У добры шлях, — пажадаў старшыня райвыканкама Ігар Марковіч, а праваслаўны і каталіцкі святары айцец Васіль і ксёндз Часлаў Курэчка, дарэчы, «Чалавек года Віцебшчыны-2013», правялі малебен, асвяцілі зерне. Прысутных вітаў мясцовы ансамбль «Росіца». А потым у зямлю ляглі першыя зярняты.
Увогуле ж, кранаючы тэму пасяўной, начальнік райсельгасхарчу Верхнядзвінскага райвыканкама Уладзімір Быкаў адзначыў, што яна будзе даволі складанай. Па-першае, 15 працэнтаў азімых давядзецца перасеяць, а яшчэ 20 — «падрамантаваць».
— Але мы не апускаем рукі, не губляем аптымізму, — падвёў вынік Уладзімір Уладзіміравіч. — Галоўнае, у людзей ёсць настрой працаваць, дастаткова насення, тэхнікі. Да таго ж ранняя вясна дазваляе нам большую ўвагу звярнуць на якасць пасяўной, а потым спакойна пачаць нарыхтоўку кармоў.
Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»
Фота Валерыя САЛАЎЁВА