Ажылі азімыя
Работай партнёраў з райаграсэрвіса задаволена намеснік дырэктара гаспадаркі па вытворчасці Яніна Марцынкевіч. А яшчэ больш яна радуецца, калі бачыць, як мяняе свой выгляд поле:
— Было яшчэ тыдзень таму пажухлае. Думалі, што ўсё вымерзла і прапала. Ажно не. Во як дружна пайшлі зялёныя парасткі. Падкормка падаспела якраз дарэчы. Азімыя ажываюць, і ажно жыццё весялей.
Па словах начальніка райсельгасхарчу Міёрскага райвыканкама Вячаслава Бялько, ва ўсіх гаспадарках ідзе вываз арганікі, падкормка каліем выпасаў і прыступілі ўжо да падкормкі азімых.
На жаль, з імі не ўсё добра: з 11600 гектараў вымерзла 60 працэнтаў. Поўнасцю прапаў азімы рапс. Усяго давядзецца перасяваць 8 тысяч гектараў. Ёсць насенне страхавога фонду 1700 тон пры патрэбе 1200. Трывогу выклікаюць і дадатковыя затраты на паліва і гаруча-змазачныя матэрыялы.
Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»
Фота аўтара