Гісторыю каралеўскага Гродна змясцілі на 500 старонках
25.02.2014 21:36
—
Новости Общества
"У гэтай кнізе прысутнічае пытанне "Чый горад?", але мы адказваем на яго не ў межах нацыянальнага дыскурсу. Мы паказваем гараджаніна, які, нават не ўсведамляючы, ствараў гісторыю гэтага горада", - кажа Алесь Смалянчук. Іншымі словамі, аўтары імкнуліся не прыватызаваць горад, не рабіць яго беларускім, рускім, польскім ці савецкім.
Кніга наватарская яшчэ тым, што ўключае адсутныя раней сюжэты: гісторыю штодзённага жыцця, антрапалагічную гісторыю ды вельмі грунтоўную гісторыю габрэйскага квартала.