Дашкевіч зарэгістраваў ІП і зьбірае мэблю

Источник материала:  
30.01.2014 06:54 — Новости Общества

Колішні палітвязень і кіраўнік "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч зарэгістраваўся індывідуальным прадпрымальнікам. Цяпер ён зьбірае мэблю.

"Усе формы цясьлярскіх працаў - так напісана ў рэгістрацыі. Зьбіраю мэблю - шафы, кухні. У тым ліку і на замову", - кажа Зьміцер Дашкевіч.

Дашкевіч кажа, што шмат хто з колішніх маладафронтаўцаў адышоў ад актыўнай дзейнасьці.

"Людзі працуюць у розных сфэрах. Яўген Скочка - дрэаваапрацоўка ў Гомельскай вобласьці, Андрусь Цянюта - прамысловы альпініст у будаўніцтве. Наўскідку ўсіх не ўзгадаю".

Зьміцер Дашкевіч таксама пракамэнтаваў той факт, што ягоная жонка, колішняя намесьніца старшыні "Маладога фронту" Наста Дашкевіч (Палажанка) цяпер працуе ў кампаніі "Гавары праўду".

"Тое, што яна "перайшла" - не зусім карэктная фармулёўка. Справа ў тым, што ў "Маладым фронце" заўсёды былі людзі, якія паралельна працавалі ў БНФ, БХД ды іншых арганізацыях, каштоўнасьці і дзейнасьць якіх не супярэчаць статуту "Маладога фронту", - адзначае Зьміцер Дашкевіч.

"Да гэтага рашэньня я паставіўся станоўча. Можна сказаць, што гэта было супольнае рашэньне, бо ня можа быць так, каб муж рабіў адно, а жонка - іншае. Мы абодва сымпатызуем Уладзімеру Някляеву".

Даведка Радыё Свабода - Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч быў арыштаваны нібыта за хуліганскі ўчынак напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году і асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі.

У судзе Дашкевіч заявіў, што супраць яго была ўчыненая правакацыя спэцслужбаў, віны не прызнаў.

У 2012 годзе выязны суд у турме пакараў яго яшчэ адным годам зьняволеньня - за непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі. Дашкевіч выйшаў на волю ў жніўні 2013 году.

←"А ведь мог на рейхстаге расписаться..."

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика