Амаль палова ўдзельнікаў сталі прызерамі аліміпяд
Уладальнік Дыплома першай ступені па хіміі Мікіта Біслюк з сярэдняй школы №3 Вiлейкі.
Ад 13 па 17 студзеня ў Мінскай вобласці праводзіўся трэці – абласны – этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.У абласным этапе прыняў удзел 31 навучэнец 8-11 класаў устаноў адукацыі Вілейскага раёна. Дыпломамі розных ступеняў удастоены 15 з іх, паведаміла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама Іна Яскевіч.
На рахунку прадстаўнікоў Вілейшчыны тры Дыпломы першай ступені. Іх атрымалі Таццяна Мікалаевіч з Вілейскай гімназіі № 1 “Логас" (па рускай мове і літаратуры), Мікіта Біслюк з сярэдняй школы №3 Вiлейкі (па хіміі). А Ганна Шніткоўская з Вязынскага сада-сярэдняй школы вызначылася ў біялогіі.
Дыпломы другой ступені атрымалі Алена Вансовіч (СШ №3 Вілейкі) – па беларускай мове і літаратуры, Андрэй Жаўняровіч ( Куранецкая СШ) – па хіміі, Алеся Кузьміч (Вілейская гімназія № 2) і Яўген Ручыц ( Вілейская гімназія №1 “Логас”) – па працоўным навучанні.
Восем удзельнікаў удастоены Дыпломаў трэцяй ступені. Найбольш з іх – тры – заваявалі на алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры. Атрымалі іх Вікторыя Рагоўская і Маргарыта Скабей (абедзвезВілейскай гімназіі №1 “Логас”), Ганна Сарока з Вілейскай гімназіі №2. Па рускай мове і літаратуры Дыпломаў удастоены Алена Пенда з Вілейскай гімназіі №1 “Логас”), па матэматыцы – Надзея Лапцік з Вілейскай гімназіі № 1 “Логас”, па хіміі – Вераніка Нарэйка ( Вязынская сад-сярэдняя школа). У працоўным навучанні вызначыліся навучэнцы Вілейскай гімназіі №2 Кацярына Бабенка і Яна Сыракваш.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.