Другая спроба

Источник материала:  
У нядзелю ў Гродне адкрыўся першы ў краіне каток са штучным лёдам.

Падобны каток пад адкрытым небам на плошчы абласнога цэнтра дзейнічаў у 60-х гадах мінулага стагоддзя. Сёлета традыцыю вырашылі адрадзіць сіламі прыватнай арганiзацыi. Да мерапрыемства ўстановы культуры горада падрыхтавалі шоу «Дзень нараджэння Мароза» і конкурс навагодніх аніматараў, тым самым даўшы старт навагоднім святам у Гродне.

Першы месяц працы катка пройдзе ў тэставым рэжыме. За гэты час будзе вызначана, на якіх умовах ён будзе даступны гараджанам. Нягле¬дзячы на тое, што каток прыватны, у святочныя дні дзеці з дзіцячых дамоў змогуць катацца на iм бясплатна.

У мікрараёнах і каля школ плануецца заліць яшчэ дзесяць лядовых пляцовак і хакейных каробак. А зусім хутка ў цэнтры горада пачне працу яшчэ адзін каток — у парку імя Жылібера.

Таццяна КАНДРАЦЬЕВА, «Р»
←У якіх краінах плацяць падатак на аўто?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика