Свята па-за межамі кватэры

Источник материала:  
Новы год у аб’ектах храмадскага харчавання Брэстчыны абыдзецца ў 900 тысяч рублёў.

Паводле інфармацыі, ужо сёння арганізаваць пераднавагоднія і навагоднія вечары гатовы 75 рэстаранаў, кавярняў, бараў і іншых аб’ектаў. Яшчэ 30 плануюць абслугоўванне непасрэдна ў навагоднюю ноч. Мяркуецца, што тут сустрэнуць Новы год больш за дзве тысячы чалавек.

— Кошт на адну асобу ў пераднавагодні вечар будзе ад 250 да 550 тысяч рублёў, — паведамляюць у аддзеле гандлю і паслуг Брэсцкага гарвыканкама. — У ноч з 31 снежня на 1 студзеня цана адпачынку складзе ад 500 да 900 тысяч рублёў. Пры жаданні кліента меню можа быць складзена індывідуальна. Праўда, за гэта прый¬дзецца даплаціць.

Арцём КІР’ЯНАЎ, «Р»
←Ранняя падкормка можа нашкодзіць вадаплаўным птушкам, папярэджваюць арнітолагі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика