У вас няма плафонаў? Тады мы ідзём да вас

Источник материала:  

Ад пачатку года маладзечанскае міжраённае аддзяленне філіяла “Энерганагляд” правяло праверкі 1205 домаўладанняў.

Даследавалі, ці адпавядаюць яны правілам эксплуатацыі электраабсталявання.

Паводле вынікаў выдалі 305 прадпісанняў.

Праверка паказала, што сярод тыповых парушэнняў найбольш такіх:

- няма ахоўных плафонаў на лямпах у хлявах і іншых гаспадарчых пабудовах, гаражах, скляпах у 80% правераных;

- мантаж правадоў зроблены адкрыта па драўлянай аснове ў 70% правераных;

- няма злучальных каробак, правады адкрыта скручаныя ў 20% правераных;

- кабелі, якія ідуць праз гарышча, не абароненыя стальной трубой у 20% правераных.

Энерганагляд заклікае выконваць меры энергабяспекі. Папярэджваем, што парушэнне правіл эксплуатацыі электрычных установак пагражае жыццю і здароўю людзей, цягне гібель жывёл, узнікненне пажараў і аварый.

А таксама за парушэнні прадугледжаныя штрафы ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь (1 мільён 300 тысяч рублёў − 3 мільёны 900 тысяч).

Да таго ж можа быць спыненая падача электрычнай энергіі на жылы дом.

Юры ЕЎСЦІГНЕЕЎ, дзяржаўны інспектар.

Фота img-fotki.yandex.ru

←У дзіцячым парашку фасфатаў удвая больш. Вынікі даследчай працы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика