Барыс Батура адхілены ад пасады губернатара Мінскай вобласці і накіраваны кіраўніком у ААТ “Барысаўдрэў”
08.11.2013
—
Новости Общества

Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання ААТ “Барысаўдрэў”, паведамляе БелТА.
“Батуру адхіліць ад займанай пасады і накіраваць сюды кіраўніком. Калі праз тры дні не выйдзе на працу, распачаць паводле яго крымінальную справу”, – распарадзіўся кіраўнік дзяржавы.
Рашэнне Прэзідэнт прыняў пасля таго, як пабачыў у цэхах і на вытворчай тэрыторыі крайнюю ступень безгаспадарчасці. Каля года таму ён даваў канкрэтныя даручэнні па завяршэнні да 7 лістапада ўсіх работ па мадэрнізацыі завода. Нягледзячы на абяцанні, працы па мадэрнізацыі, часта неабгрунтавана, былі зацягнутыя і, адпаведна, марна выдаткаваныя дзяржаўныя сродкі.
Паводле БелТА.
Фота bymedia.net