Былога кіраўніка Гомеля Піліпца судзяць у Магілёве

Источник материала:  
05.11.2013 12:36 — Новости Общества


Былога кіраўніка Гомельскага гарвыканкама Віктара Піліпца арыштавалі ў верасні 2012. Перад самым арыштам ён пакінуў пасаду кіраўніка горада.

Яго абвінавацілі ў тым, што з верасня па кастрычнік 2011 разам з супрацоўнікамі УКСа Гомельскага гарвыканкама незаконна размяркоўваў паміж сваякамі і знаёмымі кватэры па значна заніжаных цэнах.

Кватэры ж гэтыя мелі атрымаць людзі, чыё жытло падпадала пад знос. Нанесеная шкода бюджэту - 3,8 млрд рублёў. Кватэры вернуты дзяржаве.

Піліпцу пагражае да 10 гадоў турмы.

←Беларусь достигла успехов в выравнивании социального статуса мужчин и женщин - Щеткина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика