Гарадзенцаў запрашаюць на суботнік у лес

Источник материала:  
09.10.2013 16:35 — Новости Общества

Добраахвотная акцыя "Чысты лес" пройдзе ў Гродне, як і па ўсёй Беларусі, 12 кастрычніка.

У бліжэйшую суботу Гродзенскі лясгас заахвочвае гарадзенцаў прыбраць лес ад смецця і несанкцыянаваных сметнікаў. Перадусім супрацоўнікі лясгасу заклікаюць гаспадароў дачных участкаў ачысціць лясы ад смецця хаця б у радыюсе 100 метраў ад сдаводчых таварыстваў.

Сёлета акцыя ладзіцца пад дэвізам "Захоўваючы лес, мы захоўваем будучыню". Добраахвотнікі будуць працаваць у лясах уздоўж дарог рэспубліканскага прызначэння, у месцах адпачынку, куды найчасцей наведваюцца людзі і забываюцца прыбіраць за сабой. Далучыцца да акцыі "Чысты лес" можа кожны ахвотны.

Даведацца, дзе і калі найбольш патрэбная вашая дапамога можна, звярнуўшыся ў Гродзенскі лясгас па тэлефоне 41-46-13.

←Первый предвыборный проект Лукашенко. Материнский капитал

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика