Прыгоды беларускіх студэнтаў у Японіі
08.10.2013 19:35
—
Новости Общества
Звычайны японец, які адмыслова не цікавіцца славянскай культурай, мовамі, палітыкай краінаў Усходняй Еўропы і г.д., нават не ведае, дзе знаходзіцца Беларусь ці як правільна вымаўляецца назва нашай краіны. Але гэта не дзіва, з такой з'яваю я сустракалася і ў Еўропе (вядома, радзей чым у Японіі). Але з іншага боку, гэта не так ужо й кепска, бо калі ў чалавека няма ўжо створаных, напрыклад, СМІ стэрэатыпаў, значыцца, можна ствараць такое ўяўленне аб Беларусі, якое я сама лічу дакладным, і можна не турбавацца аб тым, што нас і тутака будуць лічыць часткай Расеі ці з'дзіўляцца, што існуе такая мова як беларуская.
Малюнкі: Sakuma shigeru