А пуцёўку ў прафесію дала вёска Баранцы
ДЛЯ таго, хто нарадзіўся і вырас у вёсцы, сувязь з ёй застанецца непарыўнай на ўсё жыццё, лічыць старшы інспектар Брэсцкай мытні Анатоль БРЫТУН. Сваім прыкладам супрацоўнік мытнага паста «Брэст-Цэнтральны» на справе даказвае гэта.
Пры любой магчымасці ён стараецца бываць на сваёй малой радзіме ў вёсцы Баранцы Жабінкаўскага раёна. Тут засталіся ўспаміны пра дзяцінства, пра тое, як дапамагаў бацькам па гаспадарцы, хадзіў палоць буракі і збіраць бульбу ў мясцовы калгас (цяпер гэта прыватнае прадпрыемства «Азяты» Жабінкаўскага раёна). Маці Анатоля працавала тут паляводам, бацька шмат гадоў быў работнікам прадпрыемства меліярацыйных сістэм. А сын цягнуўся да навукі, меў някепскія здольнасці да замежных моў. Набыўшы вышэйшую адукацыю, стаў працаваць у сістэме «Інтурбюро», затым яму прапанавалі перайсці на Брэсцкую мытню, дзе сёння ён з’яўляецца адным з лепшых супрацоўнікаў, афармляе на вылет самалёты ў аэрапорце «Брэст». По водгуках кіраўніцтва мытні, са сваімі абавязкамі Анатоль Брытун спраўляецца выдатна.
— Гэтая праца мне вельмі падабаецца, — кажа наш суразмоўца. — Яна патрабуе ветлівасці і такту ў адносінах з людзьмі, а таксама высокага прафесіяналізму. Без такіх якасцей працаваць мытнікам не зможаш.
— У вольны час Анатоль піша кнігі. З’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Не так даўно выдаў раман «Пах мускусу». Цяпер да друку рыхтуецца чарговая яго кніга — «Сяліба». Вясковыя матывы займаюць значнае месца ў творчасці Анатоля Арцёмавіча. Супрацоўнікі Брэсцкай мытні ганарацца тым, што поплеч з імі працуе такі таленавіты, адданы абранай справе, добры чалавек.
Аляксандр КУРЭЦ, «БН»
Фота прэс-службы
Брэсцкай мытні
Уважаемые товарищи!
Поздравляю вас с профессиональным праздником — Днем таможенника.
Своим добросовестным и честным трудом вы вносите достойный вклад в формирование бюджета страны, пресечение трансграничной преступности, укрепление национальной безопасности и обеспечение экономической независимости республики.
В современных условиях на таможенную службу возлагаются новые задачи по практической реализации межгосударственных интеграционных проектов, обеспечению интересов нашего государства в рамках функционирования Таможенного союза.
Уверен, что высокотехнологичная система осуществления таможенного контроля и профессионализм сотрудников позволят вам и впредь грамотно и оперативно решать ответственные государственные задачи по защите экономических интересов страны.
Желаю всему личному составу, ветеранам таможенных органов и членам их семей крепкого здоровья, счастья, оптимизма и дальнейшей плодотворной деятельности на благо Республики Беларусь.
Александр Лукашенко, Президент Республики Беларусь