Мехатронік і іншыя сёлетнія навінкі ў каледжах

Новыя спецыяльнасці з гэтага года ў нашым рэгіёне ўвялі толькі ў вілейскім і маладзечанскім каледжах.
У “Вілейскім прафесійна-тэхнічным каледжы” адкрылі новую спецыяльнасць – аўтасервіс. Навучэнцы пасля заканчэння атрымаюць прафесію механіка.
Да спецыяльнасці слесар па рамонце машын; кіроўца катэгорыі “С” дадалі спецыяльнасць электразваршчыка. Раней ў каледжы атрымлівалі толькі спецыяльнасць электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, цяпер да яе дадалі спецыяльнасць станочнік дрэваапрацоўчых станкоў.
У “Маладзечанскім прафесійна-тэхнічным каледжы” ўвялі дзве новыя спецыяльнасці: абліцоўшчык-плітачнік, укладчык падлогавых пакрыццяў, слесар па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы і электраманцёр ахоўна-пажарнай сігналізацыі. Конкурс на апошнюю – ўжо 1,5 чалавека на месца.
У політэхнічным каледжы ўвялі спецыяльнасць мехатроніка. У ёй злучаюцца дзве спецыяльнасці: механіка і электроніка. Для паступлення трэба было здаваць два экзамены: па мове і матэматыцы. Па мове пісалі дыктант, а матэматыку здавалі вусна. Пасля вучобы абітурыенты будуць размеркаваныя на буйныя прадпрыемствы харчовай галіны прамысловасці.
Па спецыяльнасці лячэбная справа ў медыцынскім каледжы пашырылі кваліфікацыю студэнтаў. Зараз у дыпломе ў іх будзе напісана: “Фельчар-акушэр. Памочнік доктара па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе”.
Галіна СІНІЦА.
Фота www.zhodinonews.by.