У Мядзеле прывітаюць школьную пару
16.08.2013
—
Новости Общества
![](http://www.21.by/pub/news/2013/08/1376637726041084.jpg)
22 жніўня ў райцэнтры адбудзецца свята “Прывітанне, школьная пара”. Будуць наладжаны разнастайныя забавы для дзяцей, канцэртная праграма.
Пакажуць майстар-клас па дзіцячых прычосках, прадэманструюць узоры адзення для школы.
На свяце ўзнагародзяць актыўных удзельнікаў валанцёрскага руху, жніва. Адбудуцца спартыўныя спаборніцтвы.
Пачатак свята намечаны на 14 гадзін.
Аддзел інфармацыі.
Фота semeynyi-kaleydoskop.ru