У Ільі ўзнагародзілі лепшых гаспадароў

Источник материала:  

Сядзібу Сяргея і Людмілы Шушкевічаў прызналі лепшай у Ільі. Узнагароджанне адбылося на свяце вёскі, якое прайшло 2 жніўня і прысвячалася 540-годдзю Ільі.

Таксама адзначылі на свяце самых пажылых і самага юнага жыхароў вёскі (маленькая Сафія нарадзілася за лічаныя дні да свята – 31 ліпеня).

– Свята прайшло цудоўна, было шмат народу, і нават дождж не перашкодзіў. Святочная праграма доўжылася больш за дзве з паловай гадзіны, – расказала дырэктар Ільянскага сельскага Дома культуры СвятланаГрабянёк.
Удзельнікі свята маглі паназіраць канцэртнымі нумарамі, пазнаёміцца з выставай народных майстроў, пачаставацца кашай і юшкай, пастраляць з пнеўматычнай вінтоўкі.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота news.21.by.

←Летчику-космонавту СССР Светлане Савицкой сегодня исполняется 65 лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика