У суботу адкрываецца летне-асенні сезон палявання

Источник материала:  

З суботы, 10 жніўня, на тэрыторыі Нацыянальнага парку “Нарачанскі” і эксперыментальнай леса-паляўнічай гаспадаркі “Мядзел” адкрываецца летне-асенні сезон палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну (акрамя гусей), вальдшнэпа, вехіра, голуба шызага, перапёлку.

Працягнецца ён па 8 снежня, паведаміў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Нацпарку “Нарачанскі” Аляксандр Ярашэвіч.

Паляванне дазволена ў светлы час сутак, з засады, з падзываннем, з падыходу, з пад'езда з маламерных судоў (без рухавіка ці з непрацуючым рухавіком), у тым ліку з паляўнічымі сабакамі – акрамя ганчакоў і хартоў.   

Можна паляваць у суботу, нядзелю, панядзелак, аўторак, дзяржаўныя святы, святочныя дні, а таксама дні, абвешчаныя непрацоўнымі, асобныя працоўныя дні, у выпадку іх пераносу на выхадныя.

Аддзел інфармацыі.

Фота activ-krasnodar.ru

←У Ільі ўзнагародзілі лепшых гаспадароў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика