Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць

Источник материала:  
14.06.2013 14:50 — Новости Общества


Што такое жыццё? Гэта манітор камп'ютара? Гэта праца-канапа-сям'я-хоббі-ноч-праца-дзень-ноч-праца-пятніца-цыцкі-бухло? Ці ёсць жыццё за Мінскай кальцавой? А мы — ёсць? Хто мы, дзе мы, навошта мы? А дзе астатнія? І хто тыя астатнія, тыя дзевяць мільёнаў чатырыста шасцьдзесят пяць тысяч і яшчэ два чалавекі? Дзе яны пахаваліся? Мы ідзём шукаць!


♦  Падарожжа першае. Івакі
♦  Падарожжа другое. Кольна
♦ 
Падарожжа трэцяе. Жалезнікі
♦ 
Падарожжа чацвёртае. Дуравічы
♦ 
Падарожжа пятае. Неглюбка
♦  Падарожжа шостае. Зялёны Мох
♦  Падарожжа сёмае. Гарохаў (Чэхі)
♦  Падарожжа восьмае. Петрыкаў-Галубіца-Снядзін
♦  Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
Падарожжа дзесятае. Любоў і Верны
♦  Падарожжа адзінаццатае. Епіфань і Каралін
♦  Падарожжа дванаццатае. Вулкан
♦  Падарожжа трынаццатае (шчаслівае). Грушачка




Штогод на праваслаўнае Ўшэсце ў некалькі вёсачак Веткаўскага раёну з'язджаюцца дзясяткі людзей з розных краёў: Гомеля, Мінска, нават Вільні, Масквы і Піцера. Прычым без усялякіх афіцыйных запрашэнняў. Едуць госці паглядзець на Пахаванне стралы.

Увогуле страла — гэта зусім і не страла. Гэта альбо лялька з травы, альбо грошы ці проста нейкая галінка. І вось гэтае штосьці мясцовыя бабулі закопваюць у зямлю на жытнім полі. Маўляў, вясну (ляльку) пахавалі. І хай гэтая лялька адводзіць ад жыта стрэлы з неба — навальніцы, град, а вось сонейка, наадварот, хай прыцягвае. Карацей, каб даў Бог добры ўраджай.

Размаўляюць бабулькі пры пахаванні стралы з зямлёй, а дапамогі просяць у Бога.

Ваджэнне і пахаванне той самай стралы ладзяць у вёсках менавіта гэтага паўночна-ўсходняга кутку Веткаўшчыны, куды забрылі і мы. Першая вёска — Вялікія Нямкі. І яна сапраўды вялікая, прасторная, прыгожая, на маляўнічым беразе звілістай рэчкі Бесядзі. І што ні слуп альбо высокі комін, то бусел сядзіць.

Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць


Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць


Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць


Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць


Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць


Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць

Усё ў Вялікіх Нямках няблага, а вось адно — дакладна дрэнна. Ёсць у вёскі сястра — Малыя Нямкі. І стаіць цёзка ўсяго ў двух кіламетрах ад старэйшай сястрычкі, але раздзяляе іх тая самая рэчка Бесядзь. Яна неглыбокая, уброд перайсці можна, але ж старым людзям гэта не пад сілу.

«У мяне сястра на тым беразе жыве, але бачымся з ёй мо двойчы ў год. Бо даводзіцца ездзіць на аўтобусе да стаўбунскага павароту, а туды і сюды тое 20 кіламетраў», — гаворыць бабулька, якая прэ бялізну ў самой рэчцы.

Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць


Гэтак жа і мы дабіраемся да Малых Нямкоў. Спярша да павароту на маршрутцы, а потым аўтаспынам. Падвозіць нас да вёскі пад песні Высоцкага з дынамікаў будаўнік з Гомеля. Ён тут будуе «прэзідэнцкі» жывёлагадоўчы комплекс. Праўда, на заробак скардзіцца — 4 мільёны усяго.

Праўда, у Нямках Вялікіх і Малых стралу не хаваюць. За стралой трэба ў суседнюю Пералёўку, за тры кіламетры. Машын на трасе зусім няма, вёсачка тая зусім занядбаная.

Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць


Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць

Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць

Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць

Сёння палова вёскі збіраецца ў хаце Лідзіі Міхайлаўны — менавіта ў яе пачынаецца гэты абрад са спецыяльнай малітвы «Свяча». Дарэчы, акрамя Пералёўкі нідзе больш такое не робяць. Таксама толькі тут дагэтуль хаваюць стралу ў форме лялькі з травы. У іншых вёсках гэты звычай знік, і ў зямлю проста закопваюць грошы ці нейкія рэчы.

Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць


Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць


Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць


Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць


Бабулькі моляцца тры гадзіны, спяваюць псалмы і песні пра Бога. А потым ідуць выконваць паганскі звычай. Але нічога супраціўнага бабулькі ў гэтым не бачаць, хоць бацюшка і казаў ім не вадзіць аніякай стралы: «Мы ж у Бога гэта просім, каб ураджай добры быў. Ды і што там бацюшка? Стралу ўсе нашы продкі вадзілі, вось і мы вадзіць будзем!».

Памаліўшыся, бабулі сядаюць абедаць, а потым ужо ідуць у поле. Мы ж, тым часам, ідзем да трасы, каб патрапіць у Стаўбун — там стралу хаваюць хоць і не так аўтэнтычна, затое больш масава.

Мінаем калгасную ферму. Наўздагон нам крычыць пастух. «Паглядзіце, што робіцца, карэспандэнты! Каровам есці няма чаго! З раніцы корм не завезлі, вось і мусіць жывёла зямлю грызці!», — кажа селянін. І кідае яшчэ: «Беларусі трэба стабільнасць і парадак, але гэтага няма!».

На вуліцы чапляецца яшчэ адзін мужык. Праўда, у яго ўсё добра. Толькі працаваць шмат трэба. І яшчэ ён хоча, каб аб гэтым (што трэба шмат працаваць) распавяла ягоная жонка. Толькі тая таксама адмаўляецца фатаграфавацца, а мужык стаіць ззаду і круціць ёй рожкі.

На зваротным шляху размаўляем з трактарыстам. Ён адразу пераходзіць да справы. «Ня плацяць ні храна! Працую па 12 гадзін у суткі, хоць павінен восем, а заробак меншы двух мільёнаў. Жонка і тое больш атрымлівае! Хоць і ёй не даплочваюць. Недзе нашыя грошы асядаюць, у чыісціх кішэнях. Мы працуем як толькі можам, але грошай тых ня бачым! Нам патрэбныя сапраўдныя кіраўнікі, гаспадары! Іначай нічога не будзе», — тлумачыць чалавек.

Адзінае, што радуе маладых спецыяліста ў — гэта дзеці, якіх у сям'і ўжо двое. Тут, на відэа, ёсць прыгожая маленькая дзяўчынка, якая ідзе па высокай траве ды грае сабе, ці на дудачцы, ці на губным гармоніку?



На аленях ды сабаках дабіраемся, нарэшце, да Стаўбуна. А тут ужо панаехала-а-а-а-а! З Інстытута культуры да Акадэміі мастацтваў сталічныя хлопцы й дзеўкі, з Масквы і Піцера фалькларысты. Ох, як яны ўжо здымалі тых бабулек! Сотні кадраў у хвіліну з усіх бакоў! Усё здымалі: калодзежы, дзяцей і нават тых бабулек, што не ішлі стралу хаваць, а проста на лаве сядзелі.

Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць

Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць


Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць


Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць


Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць


Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць

Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць


Дома сумна. Падарожжа чатырнаццатае. На Веткаўшчыну, дзе стралу хаваюць


А бабулькі разам з маладымі нашымі фалькларысткамі сабраліся з двух канцоў вёскі ў цэнтры — ішлі насустрач двума групамі. І калі ўжо сустрэліся, расцягнулі такі карагод, што загарадзілі ўсю дарогу. А потым пайшлі і пайшлі з песнямі па вёсцы, а потым яшчэ і за вёску кіламетры два — жыта шукаць. Бо менавіта там трэба хаваць тую стралу — у жыце. Яно ж ад слова «жыць». А яшчэ ў жыце трэба паваляцца як след — набрацца добрай энергіі ад «намоленай» зямлі.



Вось такое было свята. Пасля яго, дарэчы, у людзей пачынаецца сапраўднае лета. Не прапусціце тыя 75 дзён да восені.



Алена ГЕРМАНОВІЧ

←Суд над Андреем Гайдуковым продолжится 17 июня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика