Дзевяць вучняў, выпускнікоў школ нацменшасцяў у Літве, сёлета здавалі экзамен па роднай мове – беларускай
12.06.2013
—
Новости Общества
У аўторак у Літве выпускнікі школ нацменшасцяў здавалі экзамен па роднай мове – рускай, польскай і беларускай.
Пра гэта паведаміў партал ru.delfi.lt. Экзамен па рускай мове здавалі 590 выпускнікоў рускіх школ, па польскай – 1081, па беларускай – 9.
Экзамен па роднай мове складаецца з трох частак – вуснай (гэта частка экзамена здавалася выпускнікамі 1 красавіка – 17 мая), а таксама тэста на разуменне тэксту і сачынення.
Працягласць другой і трэцяй частак экзамена – 4 гадзіны. Вынікі экзамена будуць аб’яўленыя на працягу 10 дзён.
Аддзел інфармацыі паводле ru.delfi.lt.