У Мядзеле ўпершыню выбралі “Каралеву сяла”: ёй стала Ганна Бязносенка

Источник материала:  

“Каралева сяла” Ганна Бязносенка

30 мая ў гарадскім Доме культуры прайшла конкурсная шоу-праграма “Каралева сяла”. Падобны конкурс адбыўся ў раёне ўпершыню.

У ім прынялі ўдзел дзевяць прадстаўніц сельскагаспадарчых таварыстваў і арганізацый, якія маюць дачыненне да сельскай гаспадаркі. Вырашылі паспытаць сілы ў конкурсе даярка, загадчыца фермы, аграном, эканаміст, бухгалтар і іншыя спецыялісты.

У фае наладзілі выставу вырабаў: гэтак удзельніцы дэманстравалі свае захапленні. Больш пра канкурсантак можна было даведацца падчас конкурсу “Давайце пазнаёмімся”: хто з іх проста расказваў пра сябе, хто спяваў песні або прыпеўкі. Яшчэ яны мусілі адказаць на заданні па сельскагаспадарчай тэматыцы, з завязанымі вачыма намаляваць жывёл. Выносілі на сцэну ўдзельніцы свае кулінарныя шэдэўры: тут і запечанае парася было, і хатка з кілбас. Паказалі свой варыянт летніх убораў, было і дэфіле ў вячэрніх строях.

Адна з удзельніц прыгатавала запечанае парася 


Усіх канкурсантак узнагародзілі ў розных намінацыях. А “Каралевай сяла” стала галоўны аграном таварыства “Свір-Агра” Ганна Бязносенка. Яна  атрымала мультыварку і Дыплом.

– Конкурс вельмі спадабаўся, ўражанні ад яго добрыя засталіся, – сказала пераможца. – Чула, што ён упершыню праходзіў – дык пажадана, каб такі конкурс праводзіўся кожны год.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

←Белорусов призывают делиться кровью безвозмездно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика