Віляйчане жадаюць бачыць каля вадасховішча аб’екты для платнага адпачынку

Источник материала:  

Вілейскае вадасховішча.

Найбуйнейшы ў Беларусі штучны вадаём – Вілейскае вадасховішча – хочуць зрабіць інвестыцыйна прывабным аб’ектам, паведамляе БелТА.

Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце правяла інтэрнэт-апытанне, дзе абмяркоўвалася развіццё вадасховішча. Ініцыятарам яго быў вілейскі райвыканкам.

Апытанне цягнулася два месяцы. Яго ўдзельнікам прапаноўвалася выбраць адзін з некалькіх варыянтаў развіцця вадасховішча.

Вынікі атрымаліся наступныя:

2,26% апытаных пагадзіліся перадаць вадасховішча аднаму арандатару для арганізацыі платнага аматарскага і прамысловага рыбалоўства;

17,09% прагаласавалі за захавання ўжо выбранага накірунку вадаёма;

Цяпер асноўны напрамак рыбагаспадарчай дзейнасці Вілейскага вадасховішча – прамысловае рыбалоўства. Таксама на вадаёме магчыма бясплатнае аматарскае рыбалоўства.

30,15% згодныя перадаць вадасховішча аднаму арандатару для арганізацыі платнага аматарскага рыбалоўства;

50,5% прагаласавалі за выключэнне ўсялякай арэнды вадаёма, але яны гатовыя перадаць у арэнду зямельныя ўчасткі на яго берагах для будаўніцтва аб'ектаў па аказанні платных паслуг адпачывальнікам.

Вынікі сацыяльнага апытання прааналізаваныя і накіраваныя ў вілейскі райвыканкам.

Паводле БелТА.

Фота icon.s.photosight.ru

←В Минске простились с главным конструктором МАЗа Михаилом Высоцким

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика