Любоў да маці і Айчыны

Источник материала:  

У памяшканні Нацыянальнай бібліятэкі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў спецыяльных прэмій конкурсу “Любоў да Айчыны праз любоў да свайго роду”

Абвешчаны ў лютым мінулага года як рэспубліканскі, пасля размяшчэння інфармацыі пра яго ў інтэрнэце конкурс нечакана набыў міжнародны размах. Расказаць пра гісторыю сваіх продкаў захацелі жыхары практычна ўсіх былых савецкіх рэспублік. А жанчына з расійскага горада Новасібірска нават заняла адно з прызавых месцаў.

І гэта нягледзячы на тое, што першапачаткова ўдзел замежнікаў у спаборніцтве наогул не меркаваўся. Афіцыйна задэклараваныя ўмовы конкурсу — умацаванне любові да Беларусі, вывучэнне гісторыі краіны і свайго роду, павышэнне прэстыжу сям’і і зацвярджэнне сямейных традыцый. Заснавальнікі — Міжнародны дабрачынны фонд “Сям’я — Яднанне — Айчына” і грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын”.

Выбар лепшых работ у трох намінацыях — літаратурным конкурсе “Мая краіна — часціна Беларусі”, конкурсе фотаздымкаў “Сям’я — пачатак усіх пачаткаў”, конкурсе дзіцячых малюнкаў “Разам дружная сям’я” — быў складаны. Большасць работ, дасланых на літаратурны конкурс, былі прысвечаны гераічным падзеям у гісторыі нашай агульнай краіны СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Многія, асабліва тыя, хто сам быў удзельнікам тых трагічных падзей, вельмі цёпла пісалі пра сваё дзяцінства, бацькоў, сяброў, настаўнікаў. Не менш цікавыя былі работы, прысвечаныя трагічным лёсам пацярпелых у гады рэпрэсій сваякоў.

Паводле ацэнкі членаў журы, сярод якіх былі сустаршыня ГА “Беларускі саюз жанчын” Антаніна Морава, першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч, старшыня ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Мікалай Чаргінец, прадстаўнікі грамадскасці і Беларускай праваслаўнай царквы, лісты проста немагчыма было чытаць без хвалявання. Больш за ўсё парадавала літаратурнае спаборніцтва, а менш за ўсё — спаборніцтва фатографаў. Але, шчыра кажучы, у конкурсе прымалі ўдзел звычайныя людзі, а не фотамайстры. А на конкурс дзіцячых малюнкаў “Разам дружная сям’я” дасылалі работы часта і ўсім класам. Улічваючы небывалы поспех конкурсу, яго плануюць зрабіць штогадовым.

←Кто входит в состав семьи?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика