Ці палохаецеся вы, калі зімой людзі выходзяць на вуліцу і кажуць “Ух, які мароз!”?

Пра гэта мы пыталіся ў носьбітаў прозвішча Мароз.

Святлана Мароз, страхавы агент, Валожын:
– Не, не палохаюся. Што датычыцца майго прозвішча, у мяне нават выраз любімы ёсць: “Мароз па скуры бегае”. Хай тыя палохаюцца, па кім гэты “мароз” бегае!

Вольга Мароз, студэнтка, Вілейка:
– Не. Мяне такія воклічы ўвогуле не палохаюць.

Наталля Мароз, дыспетчар, Маладзечна:
– Так, з надыходам зімы колькасць жартаў у мой бок павялічваецца. У школьныя гады аднакласнікі прысвячалі мне песню “Ой, мороз, мороз…”. Цяпер жа з надыходам моцных маразоў мне кажуць: “Супакойся!”

Сяргей Мароз, выкладчык фізкультуры, Маладзечна:
– Не, не шарахаюся. Адразу ўспамінаю радок з верша “Однажды в студеную зимнюю пору я из лесу вышел – был сильный мороз…” і адчуваю сябе моцным і магутным.

Ігар Мароз, тэхнічны рэдактар “Рэгіянальнай газеты”, Вілейка:
– Палохаць няма чым! Я заўсёды ведаю, якая тэмпература на вуліцы, бо сачу за надвор’ем па тэрмометры. Таму ўсім тым, хто скардзіцца на сцюжу, магу сказаць: “Ці сапраўды ўжо такі мароз на дварэ?”.

Уладзіслаў Мароз, студэнт, Маладзечна:
– Ой, не пужаюся! Чаго тут пужацца? Справа ў тым, што за 21 год свайго жыцця я ўжо прывык чуць слова “мароз”. Таму я і не ўспрымаю яго на свой рахунак.
Падрыхтавалі навучэнцы школы маладога журналіста.