Пра тых, каго немагчыма не любіць
Гэта значыць, зноў пра сабак. Пра чарговую з імі выстаўку-шоу. Больш за тое — пра "Кубак чэмпіёнаў — 2012", які прайшоў у сталічным выставачным цэнтры БелЭкспа. Галоўнымі ўдзельнікамі свята былі не проста хатнія ўлюбёнцы — сапраўдныя чэмпіёны, тытулаваныя на папярэдніх выстаўках сабакі самых розных парод.

 На першы погляд, гэта быў чэмпіянат па прыгажосці сярод малых і вялікіх барбосаў.  Заколкі, брошкі, стрыжкі, завіўкі (ці не хімічныя?), шапачкі, банцікі і розная  іншая аздоба на галовах удзельнікаў сведчылі толькі пра бязмежную любоў гаспадароў  да сваіх гадаванцаў. Як бы гучна не называлася "тусоўка" чатырохногіх, адной з  галоўных мэт мерапрыемства па-ранейшаму застаецца фарміраванне ў насельніцтва  любові і беражлівага стаўлення да свойскіх жывёл, азнаямленне з правіламі догляду  і кармлення. Адна справа завесці ў доме сябра, іншая — быць адказным за яго. Але  мэта можа сягаць і вышэй, і шырэй: які гонар, калі твой сябар заваёўвае і атрымлівае  тытул. І нават не столькі за прыгажосць, колькі за сваю не па-сабачы добрую кемлівасць.

Сапраўднай дэманстрацыяй кемлівасці і грацыі сабак сталі выступленні службовых сабак, спаборніцтвы па аджыліці, па фрызбі, флайболе і ўпершыню па фрыстайле — танцам з сабакамі. А касцюміраванае шоу для гэткіх модніц і моднікаў — гэта ўжо неад'емная частка кожнай выставы.