Без хваробы пад ялінку
У сувязі з навагоднімі святамі бальніцы і паліклінікі будуць працаваць па новым графіку.
Амбулаторна-паліклінічныя і санітарна-эпідэміялагічныя ўстановы, арганізацыі пералівання крыві, аптэкі 22-га, 29 снежня працуюць як звычайна, а 24-га і 31-га — як у суботу.
Графік святочнага дня зацверджаны на 25 снежня, 1-га і 7 студзеня. У другі дзень новага года ў паліклініках будуць прымаць, як па суботах, а вось 5-га — звычайны працоўны дзень.
Што датычыць бальнічных устаноў аховы здароўя, то 22-га і 29 снежня яны прымаюць пацыентаў па графіку суботняга дня. Дарэчы, 24-га і 31 снежня ў бальніцах аб’яўлены працоўнымі днямі. А на 25 снежня, 1-га і 7 студзеня тут зацверджаны графік святочнага дня.
Рабочым у бальніцах будзе і 2 студзеня, 5-га тут працуюць па суботнім графіку.