12.12.12 – жаніцца не хочуць

Источник материала:  

І хоць наступная падобная дата (01.01.2101) будзе толькі праз 89 гадоў, жадаючых ажаніцца падчас каляднага посту няшмат.

ВАЛОЖЫН

– Нашыя людзі больш звяртаюць увагу на рэлігійныя святы, чым на прыгожыя лічбы, – упэўненая загадчыца Валожынскага ЗАГСа Тамара Яныш. – Цяпер пост, таму маладым не да рэгістрацыі. 12 снежня мы не распісалі ніводнай пары.

ВІЛЕЙКА

– Ведаеце, 12 снежня мы не зарэгістравалі ніводнай пары, – кажа галоўны спецыяліст Вілейскага ЗАГСа Алена Цітова. – Нашых супрацоўнікаў гэта нават здзівіла, бо чакалі актыўнасці маладых у гэты дзень. За апошнія гады было шмат такіх прыгожых дат, у якія пары спяшаліся распісацца. Але, як паказвае статыстыка, не ва ўсіх сямейнае жыццё склалася добра. Некаторыя ўжо нават развяліся.

МАЛАДЗЕЧНА

– Цяпер пост, таму пар, якія жадаюць ажаніцца, няшмат, – кажа начальніца аддзела ЗАГСа Ніна Бажко. – Ёсць нават дні, калі зусім ніводнай пары. У Маладзечне 12 снежня ажэняцца ўсяго тры пары і ўсе з-за таго, што вымушаюць абставіны.

МЯДЗЕЛ

– За дзень распісалася толькі адна пара, – кажа загадчыца Мядзельскага ЗАГСа Галіна Калмук. – Нас гэта не здзівіла: цяпер людзі больш цягнуцца да веры, чым да забабонаў. Звяртаюць увагу на пост, які цяпер і ў каталікоў, і ў праваслаўных. Ды і ўвогуле ажыятажу вакол прыгожых дат у нашым ЗАГСе ніколі не было.

СМАРГОНЬ

– За дзень мы распісалі адну пару, – каментуе галоўны спецыяліст Смаргонскага ЗАГСа Алёна Пальчукевіч. – Гэта былі людзі ва ўзросце. Цікавасці з боку маладых не было. Думаю, гэта звязана з пастом, які цяпер ідзе. Для людзей пост больш важны, чым рэгістрацыя шлюбу.

Аляксандра ПАРАХНЯ, Настасся РОЎДА.

Фота kharkov-online.com

←ГАИ Беларуси задерживает 1 и 2 января около ста пьяных водителей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика