«Ліпавыя» цяляты
«Ліпавыя» цяляты былі рэалізаваны насельніцтву на фермах КСГУП «Астроўшчына» Полацкага раёна.
У ходзе праверкі сельгаспрадпрыемства Полацкім міжраенным камітэтам дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці высветлілася, што на чатырох фермах была распрацавана і шырока выкарыстоўвалася схема «ліпавай» рэалізацыі маладняку. Спрабуючы пазбавіцца адказнасці за падзеж жывелы, мясцовыя махляры шчодра «раздавалі» цялят направа і налева. Праўда, пасля таго, як тыя падохлі... Па дакументах жывёла, як быццам, выдавалася працаўнікам у лік заработнай платы альбо ў якасці матэрыяльнай дапамогі. Загадчыкі фермаў самастойна складалі акты, чым скажаліся фактычныя дадзеныя аб падзяжу жывёлы, а ў далейшым — і дзяржаўнай справаздачы. Выяўлена 30 фальшывых фактаў перадачы цялят. Агульная вага знікшага маладняку — звыш тоны на суму больш за 9 мільёнаў рублёў, у тым ліку каля 6 мільёнаў рублёў «падараваны» як матэрыяльная дапамога вяскоўцам. Узбуджаны дзве крымінальныя справы.