Свята горада і Слова

Источник материала:  

Да Дня беларускага пісьменства ў Быхаве плануецца аднавіць замак, унікальную сінагогу і басейн

І хоць да свята пісьменства, якое наступнай восенню будзе прымаць менавіта гэты горад у Магілёўскай вобласці, амаль год, рыхтавацца да яго пачынаюць ужо цяпер. Дзень пісьменства не проста мерапрыемства, а вялікае свята ўсёй краіны, і адзначыць яго трэба на належным узроўні. Гаварылі пра гэта і на першым пасяджэнні Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства пад старшынством яго кіраўніка намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Анатоля Тозіка, якое адбылося ўчора ў будучай сталіцы свята.

Віцэ-прэм’ер адзначыў, што Быхаў павінен загучаць па-новаму. Для гэтага ў горада ёсць усе падставы — багатая культурная і архітэктурная спадчына. Варта яму толькі крыху дапамагчы, аб’яднаўшы намаганні рэспубліканскіх, мясцовых органаў улады і жыхароў Быхаўшчыны. Так, неабходна аднавіць Быхаўскі замак, унікальную сінагогу, некаторыя сацыяльна значныя аб’екты горада, да прыкладу басейн. Горад павінен набыць зусім новае аблічча.

Міністэрствам інфармацыі ўжо распрацоўваецца і праграма свята. Плануецца правядзенне ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, фестывалю кнігі і прэсы, святочнага канцэрта майстроў мастацтваў нашай краіны. Да Дня беларускага пісьменства будуць таксама падрыхтаваны і выпушчаны тэматычныя выданні, прысвечаныя гораду Быхаву і творчасці пісьменнікаў Быхаўскага раёна і Магілёўскай вобласці, адкрыты некалькі скульптурных кампазіцый.

“Дзень беларускага пісьменства — гэта сапраўднае нацыянальнае свята. Святочныя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў горадзе-сталіцы, але і па ўсёй краіне. Вялікая праца вядзецца па рэканструкцыі і рамонце помнікаў гісторыі і культуры, добраўпарадкаванні вуліц і плошчаў у гарадах — сталіцах свята. Гэтае свята збірае тысячы гасцей з усёй Беларусі і з-за мяжы. За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў найважнейшым ідэалагічным мерапрыемствам, значнай падзеяй у культурным жыцці краіны”, — падкрэсліў міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі.

Што датычыцца самой канцэпцыі правядзення Дня беларускага пісьменства, то, на думку Анатоля Тозіка, у яго ўжо ёсць свой фармат і традыцыі, і нешта кардынальна змяняць не мае сэнсу. Кожны год гэта свята праходзіць ярка, цікава і кожны рэгіён прыўносіць у яго асаблівыя фарбы. Вядома, плануецца правядзенне і Горада майстроў, і кніжных кірмашоў, канцэртаў, а таксама адкрыццё дзвюх скульптурных кампазіцый, прысвечаных Дню беларускага пісьменства.

←Вагоны запоўнены напалову. Які тут дадатковы асобны цягнік?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика