Якім кнігам вы аддаяце перавагу — папяровым ці электронным?
— Даводзіцца чытаць і друкаваныя, і электронныя тэксты. Але да папяровых кніг стаўлюся больш прыхільна. Калі чытаю з манітора, то хутка стамляюцца вочы. Ды і на канапе з ім зручна не размесцішся. А калі бяру ў рукі электронную кнігу, то не хапае шалясцення ад перагортвання старонак. Пакідаючы закладку ў пачатку традыцыйнай кнігі, думаю: хутчэй бы дайсці да сярэдзіны. А ў рыдары на экране з'яўляюцца літары, і для мяне на гэтым усё заканчваецца. Ды і дзяцінствам неяк аддае ад друкаваных кніг.
Фёдар ДРАБЕНЯ, дацэнт кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры Інстытута журналістыкі БДУ:— Я за друкаваныя тэксты! Звычайную кнігу заўжды можна ўзяць з сабой у паездку, пачытаць у любым месцы, нешта адзначыць, напісаць на палях заўвагі і думкі. Шчыра кажучы, карыстацца "чыталкай" у плацкартным вагоне я б не рызыкнуў. Так, у гра шовым плане электронная кніга падаецца больш выгаднай. Але калі цікавая кніга надрукавана на бялюткай паперы, выдатна ілюстравана, то на яе грошай не шкада, колькі б яна ні каштавала. Бо гэта, па сутнасці, паліграфічны шэдэўр. Што немалаважна, яна пасля будзе ўпрыгожваць памяшканне і служыць дзесяцігоддзі. А электроннымі тэкстамі карыстаюся толькі тады, калі патрэбна тэрмінова знайсці нейкую важную інфармацыю.
Уладзіслаў СПЕЦЫЯН, студэнт БНТУ:— У друкаваных кнігах мяне, апрача зместу, прываблівае пах бумагі, друкарскай фарбы. Своеасаблівы шарм надае перагортванне старонак. А электронная кніга ўсяго гэтага хараства апрыёры пазбаўлена. Хіба што ў інтэрнэце знайсці неабходны тэкст часам значна лягчэй. Аднак я яго, па магчымасці, з манітора не чытаю, а стараюся раздрукаваць. Праўда, у апошні час усё больш з'яўляецца спецыялізаваных электронных "чыталак". Але для мяне тут толькі адно адрозненне: не так стамляюцца вочы.
Падрыхтаваў Валяр'ян ШКЛЕННІК.