“Нарачанская ніва-2004” выплаціць штраф

Источник материала:  

Па выніках праверкі таварыства з абмежаванай адказнасцю “Нарачанская ніва-2004” службовыя асобы прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю правёў праверку на прадпрыемстве “Нарачанская ніва-2004”. Праверка паказала, што таварыства ў гэтым годзе не прыняло неабходных мер для нарыхтоўкі корму.

На 30 жніўня “Нарачанская ніва-2004” нарыхтавала толькі 309 тон сена, а гэта – 26,4% ад запланаванай колькасці. Сенажу нарыхтавалі каля 990 тон (21%), а сіласу 1470 (20%).

Запланаваных паказчыкаў вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі атрымаць не ўдалося, у тым ліку сярэднясутачнай прывагі ў 700 грамаў. Службовыя асобы знайшлі выйсце з сітуацыі – упрыгожваюць запланаваныя паказчыкі атрымання прадукцыі жывёлагадоўлі шляхам прыпісак.

Каб была прыгожая лічба па сярэднясутачнай прывазе летась, прадпрыемства знізіла колькасць кармадзён. У выніку сярэднясутачная прывага завышаная на 131 грам і склала 406 грамаў.

Для прыгатавання збалансаваных кармоў для буйной рагатай жывёлы прадпрыемства набывала біялагічныя бялкова-мінеральныя дабаўкі. Аднак гэтыя дабаўкі набывалі не ў камбікормавых заводах, а праз камерцыйныя стру­ктуры. Гэта абышлося нашмат даражэй.

На прадпрыемстве не вёўся ўлік металалому, хаця яго на прадпрыемстве аказалася пяць тон на суму 3,2 мільёна рублёў.

Дагэтуль не задзейнічаны ў гаспадарцы пяць жывёлагадоўчых памяшканняў. З цягам часу яны разбураюцца і становяцца наогул непрыгоднымі для карыстання.

"Нарачанская ніва-2004"  для захоўвання вадкіх мінеральных угнаенняў выкарыстоўвае склад, які не адпавядае санітарным нормам і правілам. Тэрыторыя склада не мае пад'язных шляхоў з цвёрдым пакрыццём, разметачных палос і знакаў. На месцах падрыхтоўкі раствораў, перапампоўвання і запраўкі аўтацыстэрнаў не ўсталяваныя водаправодныя краны з падвядзеннем  пітной вады.

У выніку праверкі таварыства з абмежаванай адказнасцю “Нарачанская ніва-2004” прыцягнутае да адміністрацыйнай адказнасці і выплаціць штраф памерам 18,2 мільёна рублёў. За парушэнне правілаў шэсць чалавек прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці.

За ўстаноўленыя скажэнні дадзеных дзяржаўнага статыстычнага ўліку, парушэнне заканадаўства пры рабоце з адходамі, парадку ўліку, збору і захоўвання лому і адходаў чорных металаў і парушэнне санітарных норм і правілаў службовыя асобы будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Паводле матэрыялаў Маладзечанскага міжрайкамітэта дзяржкантролю.

Фота Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю.

←Столичные школьники устроили фотоохоту на самолеты в аэропорту "Минск-2"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика