Якіх традыцый прытрымліваюцца ў вашай сям'і?

Источник материала:  
Алена Дуброўская, актрыса тэатра і кіно:

— У кожнай сям'і ёсць свае традыцыі, калі ўсе збіраюцца разам. Так, у нас традыцыя адзначаць разам Новы год. Нягледзячы на тое, што я ўжо дарослая і жыву асобна ад бацькоў, лічу, што гэтае свята трэба адзначаць у сямейным коле. На Новы год мы робім адзін аднаму падарункі, якія нельга адкрываць раней, чым апоўначы. І гэты рытуал дазваляе Якіх традыцый прытрымліваюцца ў вашай сям'і?адчуць непаўторнасць гэтага падарунка. Разам збіраемся таксама на дні народзінаў, а на Радаўніцу заўсёды ездзім з сям'ёй на могілкі. Таксама мы кожны год традыцыйна адзначаем Дзень сям'і — 15 мая, бо ў свой час у гэты дзень адбылася знакавая падзея ў маім жыцці. Але нават само па сабе гэта свята вельмі важнае. Сям'я — гэта галоўнае, на мой погляд. І няхай у кожнага з нас будуць прычыны апынуцца ў прызначаныя дні ў коле родных і блізкіх людзей.

Людміла Савіцкая, старшы інспектар аддзела дакументацыйнага забеспячэння БДУІР:

— У мяне сын нарадзіўся на Новы год, таму гэтае свята ў нас сямейнае. Так ужо павялося: што б мы ні планавалі на гэты дзень, заўсёды застаёмся дома, бо ўзнікаюць нейкія перашкоды. Яшчэ ёсць адна традыцыя з юнацкіх часоў майго мужа, якая стала сямейнай. Ён у мяне будаўнік, таму ў другую нядзелю жніўня яны з сябрамі заўсёды збіраліся на возеры і адзначалі прафесійнае свята. Рыбалка, вогнішча, размовы. Потым, калі ў іх з'явіліся сем'і, пачалі збірацца з сем'ямі. Потым пайшлі дзеці. Так наша кола разрасталася, а традыцыя засталася нязменнай. Гэтай традыцыі ўжо больш за трыццаць гадоў.

Аксана Катовіч, сааўтар кнігі "Залатыя правілы народнай культуры", этнакультуролаг:

— Ёсць два святы, якіх асабліва чакаюць у нашай сям'і: адно — зімовае, другое — летняе. Зімой мы ездзім на возера каля вёскі Грабёнка ў Чэрвеньскім раёне, каб адсвяткаваць Вадохрышча і акунуцца ў асвячоную ваду. 18 студзеня разам з жыхарамі гэтай вёскі мы выразаем палонку. Святар асвячае ў ёй ваду, а потым усе ахвотныя могуць праверыць свой дух. А летам, калі святкуем з сям'ёй і сябрамі Купалле, ладзім вогнішча, рыхтуемся па правілах. А калі ад агню застаюцца вугельчыкі, то традыцыйна праходзім па іх басанож. Немагчыма перадаць той настрой, які аб'ядноўвае ўдзельнікаў гэтага свята!

Падрыхтавала Алена ДРАПКО.

←Как бороться за мир?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика