Шукаем Марыну Міхновіч

Источник материала:  

Марына Міхновіч звярнулася ў рэдакцыю “РГ” праз электронную пошту з просьбай дапамагчы знайсці сваякоў. Яе ліст надрукаваны ў №38 “РГ”.

Праз некалькі дзён у рэдакцыю патэлефанаваў стрыечны брат Марыны Казімір, які цяпер жыве ў Карэліі. Ён распавёў, што Марына каля 20 гадоў таму паехала на Украіну і з таго часу яны не бачыліся. Пра тое, што яна шукае брата, яму расказалі сваякі, якія жывуць на Астравеччыне.

Аднак электронны адрас Марыны ўжо не працуе.

Да нас звярнулася і цётка Марыны Ганна Міхновіч, якая жыве на Астравеччыне.
Сваякі вельмі хочуць звязацца з Марынай Міхновіч. Просяць яе перадаць свой адрас ці нумар тэлефона ў рэдакцыю. Адгукніцеся!

Аддзел інфармацыі.

←Гендиректор РУП "Белпочта": ранее уволившиеся почтальоны начинают возвращаться

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика