Куточак спадчыны

Источник материала:  

Cёлета на фолк-фестывалі “Камяніца” выступіць калектыў з дзіцячага садка і праспявае ўдзельніца гурта беларускіх эмігрантаў у Канадзе

У чацвёрты раз на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту адбудзецца маштабны фолк-фестываль “Камяніца”. Гэта адзін з найбуйнейшых фальклорных фестываляў краіны, дзе выступяць самыя прыкметныя гурты, што культывуюць беларускую культуру.

Сёлета наведвальнікаў фестывалю чакаюць выступы гуртоў “Ліцвіны”, “Крамбамбуля”, FolkRoll і Наста Някрасава, Pawa, Rel1kt, Irdorath, Silver Sky. Арганізатары мерапрыемства адзначаюць, што зараз “Камяніца” прадстаўляе не толькі носьбітаў традыцыйнай беларускай культуры, але і яе транслятараў.

— Мы не хочам паўтарацца з году ў год, — адзначае лідар гурта “Палац” Алег Хаменка, які адказвае за мастацкую частку фестывалю. — Сёння спецыяльна не запрашалі гурты, якія гралі на “Камяніцы” ў мінулы раз. Прыемна, што калектываў, якія ў сваёй творчасці прадстаўляюць менавіта традыцыі беларускай музыкі, становіцца ўсё больш. І зараз яны не толькі захоўваюць гэтыя традыцыі, але і транслююць іх. Гэта ўжо сучасны погляд на беларускую культуру. У кожнай еўрапейскай краіне адбываюцца вельмі цікавыя нефарматныя фальклорныя фестывалі. І вельмі прыемна, што такі фестываль ёсць і ў Беларусі. Людзі павінны яго ўспрымаць як частку сваёй Радзімы. Гэта вялікая праца.

На “Камяніцы” выступяць не толькі беларускія гурты. Адмысловым госцем мерапрыемства стане расійскі гурт “Иван Купала”. Цікава, што музыкі сыграюць кампазіцыі з новага альбома, які быў запісаны паводле народных спеваў Палесся.

У гэтым годзе на “Камяніцы” будзе адразу дзве сцэны. Першая — для прафесійных музыкаў, другая — для аматарскіх гуртоў.

— Заявак на выступленне на аматарскай сцэне прыйшло вельмі шмат, — расказала спявачка Руся, якая займалася адборам музыкаў на аматарскую пляцоўку. —  На “Камяніцу” прыедуць гурты нават з памежжа. Акрамя “дарослых” гуртоў вельмі шмат заявак паступіла ад калектываў дзіцячых. Сярод пятнаццаці заяўленых усяго чатыры з Мінска. Ёсць сярод удзельнікаў нават калектыў з дзіцячага садка з Гомельскай вобласці, які прадставіць сваю праграму.

Дарэчы, на фестывалі будзе яшчэ адзін незвычайны госць: на “Камяніцы” праспявае ўдзельніца гурта “Яваровыя людзі” (калектыў беларускіх эмігрантаў у Канадзе).

Дарэчы, па добрай традыцыі на фестываль можна патрапіць бясплатна. Па словах арганізатара фэсту Сяргея Чагрынца, гэта датычыцца надвельнікаў у нацыянальнай вопратцы.

←Сколько можно заработать на “второй волне” грибного сезона?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика